АГУЛЬНАЎНІВЕРСІТЭЦКАЯ ДЫКТОЎКА “ДЫКТОЎКА.БАЙ” У БДПУ

Дата: 21 февраля 2022 в 10:01, Обновлено 21 февраля 2022 в 12:02
141 просмотр

21 лютага 2022 года ў БДПУ пройдзе агульнаўніверсітэцкая дыктоўка “Дыктоўка.бай”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Мерапрыемства арганізуе філалагічны факультэт сумесна з цэнтрам студэнцкай творчасці і студэнцкім саветам універсітэта.
Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, імя якога носіць наш універсітэт. Для дыктоўкі будуць выбраны фрагменты з тэкстаў, звязаных з творчасцю гэтых аўтараў.
Дыктаваць тэкст будзе выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Андрэеўна Прыгун.
Трансляцыя дыктоўкі будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
Да ўдзелу запрошаны таксама вучні профільных класаў педагагічнай скіраванасці ўстаноў адукацыі Беларусі.
Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў.
Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка “Дыктоўка.бай” пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18 (вучэбны корпус № 3, аўдыторыя № 330). Пачатак – 14.00. Да ўдзелу можна падключыцца праз анлайн-трансляцыю на YouTube-канале БДПУ.
Спасылка для падключэння:
https://youtu.be/i0Mprgtmmsc
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.